Запрашаем Вас прыняць удзел у акцыі “Кнігі, якія мяне ўразілі”, каб вызначыць дзесятку найбольш цікавых кніг.
Мэта акцыі – далучэнне да чытання і павышэнне чытацкай культуры, арганізацыя карыснага дасугу і засяроджанне ўвагі спецыялістаў на праблеме чытання.
Арганізатарамі акцыі з’яўляюцца:
Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка і рэдакцыя раённай газеты “Шлях перамогі”.
Удзельнікам акцыі можа стаць любы жыхар г. Вілейкі і Вілейскага раёна незалежна ад узросту.
Пачатак акцыіі 15.02.2012 года.
Заканчэнне 15.05.2012 года.
Удзельнікі акцыі самастойна складаюць спіс з 10 твораў мастацкай літаратуры (аўтар, назва), якія іх уразілі, не пакінулі раўнадушнымі, змянілі погляды на некаторыя падзеі, дапамаглі і падтрымалі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Спіс павінен быць з указаннем прозвішча. Пры жаданні можна апісаць тыя ўражанні, якія пакінула кніга.
Спісы будуць збірацца ў бібліятэках раёна і горада. Па заканчэнні акцыі кожная бібліятэка складзе свой спіс з твораў, якія часцей за ўсё называлі чытачы. Затым усе спісы будуць перададзены ў цэнтральную бібліятэку, дзе будзе вызначана дзесятка найбольш цікавых кніг у маштабе раёна.
Удзельнік акцыі, чый спіс утрымлівае найбольш назваў кніг, якія трапілі ў дзесятку – атрымае падарунак (ільготы пры карыстанні бібліятэкай).
Правядзенне акцыі будзе адлюстроўвацца на старонках раённай газеты.
Кантакты арганізатара акцыі
Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынгу
г. Вілейка, вул. Савецкая,25
Тэл.: 8 (01771) 5-36-95
Е-mail: OBM-VIL@yandex.ru
арганізатара акцыі
Пачатак акцыіі 15.02.2012 года.
Пачатак акцыіі 15.02.2012 года.


