Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

І запалкі – са знакам якасці

У народзе кажуць, што пачынаць танчыць трэба ад печкі. І кожнаму, напэўна, зразумелы сэнс гэтага выказвання –любая справа пачынаецца са звыклага, з самага пачатку. Чаму згадалася гэта выказванне? Ды проста па аналогіі, бо пачаць хачу таксама з самага простага і звыклага – запалак. Маленькая гэта рэч, але ж такая неабходная ў быце… Пра іх, запалкі, завяла размову адна наша чытачка, якая нядаўна пазваніла ў рэдакцыю.

– Не палічыце мяне дробязным чалавекам, але буду гаварыць пра якасць запалак, – пачала жанчына. – Так-так, іх, за каробачку якіх некалі плацілі адну капейку і карысталіся, дарэчы, гэтым карабком доўга. Зараз жа, на маю думку, запалкі зусім не тыя… Для таго, каб распаліць газавую пліту, іншы раз штук дзесяць звядзеш – толькі ўспыхне сера і ўсё. А то і ўвогуле не ўспыхне, а толькі зашыпіць-задыміць. І гэта не толькі я адна заўважыла.

Згодна з нашай чытачкай, сама не раз у думках абуралася, наракаючы на тых ашчадных спецыялістаў, што выпускаюць гэту дробную, але важную рэч. Вось ужо праўда – эканомія на запалках. Толькі ці эканомія гэта?

Прадбачу, што нехта з чытачоў, прабягаючы вачыма гэтыя радкі, міжволі падумае: знайшла, маўляў, пра што пісаць… Недарагія яны, запалкі, можна траціць штодня хоць карабкамі. Можна. Ды справа, сябры, зусім не ў кошце, а ў якасці. Менавіта пад знакам яе праходзіць у нашай краіне гэты год. Чаму наспела неабходнасць удзяліць якасці асаблівае значэнне? Усё вельмі проста і зразумела: толькі якасная прадукцыя (пачынаючы ад тых жа запалак і заканчваючы, напрыклад, аўтамабілем) задаволіць сваіх спажыўцоў і зможа быць запатрабаванай у іншых краінах. Жыццё сёння дыктуе важнае правіла – недастаткова толькі колькасці, асаблівая ўвага патрэбна якасці. На любой вытворчасці, у любой справе, кожным чалавекам на яго працоўным месцы. Нават і там, дзе выпускаюць «дробязі» накшталт узгаданых вышэй.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 144 queries