Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Як выглядаў наш горад раней?

З кожным годам квітнее і прыгажэе наш горад, змяняецца выгляд вёсак нашага раёну. Адны з іх знікаюць і адыходзяць у нябыт, іншыя буйнеюць і пераўтвараюцца ў аграгарадкі, якія ўжо зусім не нагадваюць тыя вёсачкі, дзе жылі нашы бабулі ды дзядулі. Гэта гістарычная дадзенасць, але з кожным крокам часу мы не толькі нешта атрымліваем, нешта ж і губляем.

Як жа захаваць тое, што было? Як зазірнуць у мінулае і ўбачыць, як жылі нашы продкі, як выглядаў наш горад і нашы вёскі ды мястэчкі даўней? А патрэба ў гэтым ёсць, бо веданне сваёй гісторыі – гэты добры шанц не знікнуць у невядомасці, не растварыцца ў часе. Гэта выдатная магчымасць адчуць повязь часу, еднасць лёсу, адказнасць за тое, што было да нас, і за тое, што застанецца пасля нас.
Дзе яно, люстэрка часу, глянуўшы ў якое мы мелі б магчымасць убачыць тое, што бачылі нашы бацькі і дзяды? А люстэрка гэтае ёсць. Гэта – старыя фотаздымкі. Зацікаўленасць да іх сярод нашых землякоў мы маглі бачыць падчас выстаў старых фотаздымкаў, якія ладзіў Вілейскі краязнаўчы музей.
Вілейская суполка Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры таксама займаецца захаваннем гістарычнай спадчыны Вілейшчыны. Намаганнямі сяброў суполкі створаны камп’ютарны дыск “Шляхамі Вілейшчыны” і набор паштовак “Спадчына Вілейшчыны”. Зараз ідзе праца па збору матэрыялаў для перавыдання дыску.
Таварыства мае багаты фотаархіў з краявідамі нашых мясцін і выявамі помнікаў раёну, але ж можа хто з шаноўных чытачоў газеты таксама мае ў сямейным фотаальбоме старыя фотаздымкі з мінулымі краявідамі Вілейскага раёну, ды жадае далучыцца да працы, тады тэлефануйце нам. Выйдзіце на сувязь! Сябры таварыства зробяць камп’ютарныя копіі вашых фотаздымкаў, якія аздобяць будучы дыск аб гісторыі нашага краю.
Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам захаваць гістарычную спадчыну нашага раёну і пакінуць яе нашым нашчадкам.
Гэта патрэбная справа, дык давайце рабіць яе разам. Далучайцеся!
З павагай ды падзякай да вас – сябры Вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў.
e-mail: vileyka.tap@gmail.com. Тэл: МТС: +375-29-873-72-95, Вэлком: +375-29-128-00-37.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 172 queries