Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У вілейскай сярэдняй школе №3 – свята роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў школе было сапраўднае свята мовы! Вучні прынялі ўдзел у шэрагу цікавых мерапрыемстваў.

Гэта “Інтэлектуальны марафон”(для вучняў 10 класаў), “Свая гульня”(для 8 класаў), “Літаратурны брэйн-рынг”(для 5 класаў), «Слабае звяно»(для 7 класаў), гульнёвая праграма “Мова родная, мова модная”(для вучняў пачатковых класаў, якія наведваюць школьны лагер у час дадатковых канікул), акцыі “Памяняй цукерку на беларускае слова”(для вучняў і настаўнікаў),”Адкрыты мікрафон”(для вучняў 5–11 класаў і настаўнікаў), “Беларускамоўная валянцінка”(для 7–10 класаў і настаўнікаў). Дзевяцікласнікі выпусцілі літаратурныя газеты, у якіх праілюстравалі паэму “Новая зямля” Якуба Коласа. Наперадзе вучняў яшчэ чакаюць разнастайныя мерапрыемствы па беларускай мове і літаратуры. Прадметны тыдзень у школе працягваецца.

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 55 queries