Магчыма, гэтаму, нядаўна народжанаму,цяляці належыць папоўніць дойную групу пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў падсобнай гаспадарцы «Асіпавічы» Вілейскага райаграсервіса. А пакуль маленькай істоце камфортна ў доміку халоднага ўтрымання, пад клапатлівым наглядам даяркі Ірыны Вахрушавай. Гэты прыплод прынесла адна з пяцідзесяці кароў замацаванай за жывёлаводам групы.
Па 11,7 кілаграма малака – такі на сёння сярэднесутачны надой на МТФ «Асіпавічы». Прырост да ўзроўню мінулага года – 2,9 кілаграма.
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота аўтара
(Падрабязней пра справы асіпавіцкіх жывёлаводаў чытайце ў №5 на стар.3)
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов


