Гэта адбылося напярэдадні Новага года. Як звычайна бывае ў перадсвяточныя дні, людзі рыхтавалі падарункі сваім блізкім: рабілі штосьці цікавае сваімі рукамі, куплялі ў магазінах дарагія рэчы ці проста забаўныя сувенірчыкі – хто што мог.
Адзін малады чалавек (ён, дарэчы, прыезджы), пра якога пойдзе гаворка, хацеў, напэўна, зрабіць некаму дарагі падарунак. А можа збіраўся здзейсніць сваю мару – набыць сучасны тэлевізар. Хто ведае… Толькі зрабіць гэта хлопец вырашыў не так, як усе іншыя, а па-свойму. У магазіне гандлёвага прадпрыемства «Сунічка» ён нагледзеў жаданую рэч і… паспрабаваў вынесці тэлевізар пад курткай. Праўда, зрабіць гэта зламысніку не ўдалося, яго «вылічылі» з дапамогай пільнага наведвальніка магазіна, якому калектыў прадпрыемства вельмі ўдзячны.
Вынесці тэлевізар пад курткай не атрымалася
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ


