Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сацыяльная – значыць, для людзей

Няма выпадковых людзей у сацыяльнай службе Вілейскага раёна, таму што павага, разуменне, суперажыванне, якімі яны дзеляцца штодзень з рознымі катэгорыямі насельніцтва, выконваючы свае рабочыя абавязкі, – тыя чалавечыя якасці, якія або ёсць, або іх няма.

Цэнтральныя ўстановы сістэмы сацыяльнай аховы Вілейшчыны – гэта ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Пытанні аплаты працы і працаўладкавання, назначэнне і выплата пенсій і розных відаў дапамогі, у тым ліку сем’ям з дзецьмі, выплаты дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, ахова працы – сфера адказнасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, спецыялісты якога заўсёды дадуць кансультацыю, пасадзейнічаюць, дапамогуць разабрацца ў пытаннях сацыяльна-працоўных адносін.

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзяць увагу, дапамогу і падтрымку пенсіянеры і інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя людзі, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды і іх бацькі, усе тыя, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Пра дзейнасць упраўлення і цэнтра на старонках газеты не раз расказвалася напярэдадні юбілею – і сёння варта сказаць дзякуй людзям з вялікім сэрцам, якія выбралі сабе гэтую прафесію – дапамагаць тым, каму няпроста.

Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 186 queries