Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

45 год Беларускаму дабраахвотнаму Таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры

У снежні гэтага года споўнілася 45 год Беларускаму дабраахвотнаму Таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры. Гэта найстарэйшае грамадскае аб’яднанне на Беларусі было створана ў снежні 1966 года.

У нашым раёне таксама дзейнічае суполка Таварыства аховы помнікаў. Намаганнямі сяброў гэтай суполкі быў падрыхтаваны і выдадзены набор паштовак “Спадчына Вілейшчыны”. Набор складаюць 13 паштовак: па 6 здымкаў каталіцкіх і праваслаўных храмаў і здымак вілейскага вакзала, аднаго з найстарэйшых архітэктурных помнікаў горада. Аўтарам фотаздымкаў Вілейскага касцёла і царквы, Альковіцкага, Вязынскага, Ільянскага касцёлаў, цэркваў у Даўгінаве, Касуце, Іжы, Вязыні, капліцаў у Заброддзі і Ручыцы з’ўляецца вілейскі фатограф Міхаіл Кулеш, а фота Касцяневіцкага касцёла зроблена Юліяй Янюк-Казлоўскай.
Гэты набор паштовак з’явіўся да часу, бо менавіта зараз, напярэдадні святаў, шмат хто з жыхароў нашага горада шукае падарункі сваякам, якія жывуць па-за межамі нашага раёна, ці нават краіны. Паштоўкі могуць быць вельмі добрым падарункам з “мясцовым каларытам”. Яшчэ адным “вілейскім прэзентам” стала болей. Дый, шчыра кажучы, не ўсе жыхары Вілейскага раёна бачылі гэтыя прыгожыя будынкі, а між тым нашчадкі павінны ведаць спадчыну продкаў… Ведаць і захоўваць яе.
Вілейская суполка Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries