Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

На Цэнтральнай плошчы адбыўся злёт Дзядоў Марозаў і Снягурачак

Надвор’е ў мінулую нядзелю было па-сапраўднаму зімовым і прыгожым. Ноччу, як па заказу, выпаў сняжок, які прыбраў наваколле і надаў усяму, што адбывалася на Цэнтральнай плошчы, асаблівую ўрачыстасць. Сюды сцякаліся віляйчане, у асноўным – маладыя бацькі з дзеткамі, каб стаць ўдзельнікамі пераднавагодняга злёту Дзядоў Марозаў і Снягурачак. Гэта цікавае мерапрыемства стала традыцыйным у канцы кожнага года. І практычна штогод «злятаюцца» сюды навагоднія персанажы з Палаца культуры, ААТ «Зеніт-БелОМА», РУП «Вілейская ЖКХ». У сёлетняй святочнай калоне, што трымала курс на Цэнтральную плошчу, былі Дзяды Марозы і Снягурачкі менавіта з гэтых арганізацый.

А якую світу мелі яны побач з сабой! Снежная Каралева і Баба Яга, Цыганка і Добрая Фея, Лесавік і Чараўнік – кожнага з гэтых персанажаў дзетвара сустракала радасным смехам і апладысментамі. Не злічыць было Зайчыкаў, Лісічак, Мядзведзікаў і розных іншых лясных жыхароў, якія весялілі ўсіх, хто быў у гэты дзень на плошчы.
– Глядзі, вунь той Дзед Мароз, што прынёс табе падарунак! – бацька высока падняў чырванашчокага малыша. – Бачыш? Ну што, добры Дзядуля, не баішся?
Хіба можна чаго-небудзь баяцца, калі сядзіш на моцных татавых руках! І бутуз смела пацягнуўся да Дзеда Мароза з патрабавальным: «Даць!»
А тым часам, што называецца, жыццё кіпела ля «міні-рэзідэнцыі» (а дакладней, пляцоўкі) кожнага з белабародых: тут ладзіліся карагоды, гучалі песні, загадкі, вершы… Вось «зенітаўскі» Дзядуля, гаваркі і завадны, арганізаваў шумны карагод ля елкі і павёў яго, весела і бадзёра. Тым часам Дзед камунальнікаў уручаў падарункі і неяк вельмі клапатліва, як і належыць блізкаму чалавеку, нахіляўся да кожнага дзіцяці, гаварыў нешта ласкавае, ад чаго вочкі малых пазіралі на яго зацікаўлена і даверліва, маўляў, вунь які ён добры, гэты Дзед Мароз!
Творчыя, гумарныя, вясёлыя, ініцыятыўныя, няў-рымслівыя – гэта толькі частка адметных рыс, якія характэрны кожнай з каманд-удзельніц злёту. Можна ўявіць, як няпроста прыйшлося журы пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Святланы Дзяруга выбраць пераможцу, аднак без гэтага конкурс не быў бы конкурсам. Першага месца ўдастоены Дзядуля Мароз з «Зеніта» і яго світа, і гэта, думаецца, бясспрэчна. Прызы і падарункі ад раённага аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» атрымалі ўсе каманды-удзельніцы злёту.
А ля прыгажуні-елкі пад выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці горада і раёна яшчэ доўга весяліліся і святкавалі. І напэўна ўжо не столькі задумваўся хто пра саперніцтва Дзядоў Марозаў – проста тут было ўсеагульнае свята, на якім было весела і дарослым, і малышні.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота аўтара

Фото

Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries