Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Старасць мяне дома не застане

Менавіта гэтыя радкі сталі лейтматывам каляднай сустрэчы, якая днямі прайшла ў Даўгінаўскім доме культуры. Удзельнікі яе – людзі залатога ўзросту. Так і не інакш мы павінны называць тых, хто па гадах выйшаў на заслужаны адпачынак, захаваўшы ў сэрцы маладую бадзёрасць, свежаць думак і пачуццяў. Узрост – ён як скарб, сабраны ў душы зусім не для таго, каб ляжаць там недатыкальным грузам. Падзяліцца набытым, раздаць па крупінках «золата» жыцейскай мудрасці – хіба не ў такой магчымасці – радасць? Сцвярджальна адказалі на гэта пытанне ўдзельнікі даўгінаўскай сустрэчы. огонёк 097

– Пенсіянеры часта замыкаюцца ў цеснай жыццёвай прасторы, – дзеліцца адна з яе арганізатараў – Галіна Дзевяцень. – На працу ўжо не трэба. Застаюцца, вядома, хатнія клопаты. Але ж хочацца з некім і думкамі падзяліцца, і проста памяняць абстаноўку.
Вось і стварылася ў Даўгінаве ініцыятыўная група, якая адразу ж знайшла разуменне ў мясцовых культработнікаў і супрацоўнікаў дома культуры, музычнай школы, бібліятэкі. Быў прадуманы сцэнарый сустрэчы. Да яе датасавалі выставу арыгінальных вырабаў з самага рознага матэрыялу, цэнтральнае месца ў якой занялі вышыўкі мясцовых майстрых. Прыкладная мастацкая творчасць – гэта той жанр, якім здаўна займаюцца ў даўгінаўскім кутку. На вечарыне ўсё гэта думалася выставіць для ўсеагульнага агляду.
огонёк 079Атрымалася цікава, весела, захапляюча. За кубкам кавы і шклянкаю газіроўкі ішла размова, распачатая той жа Галінай Дзевяцень. А яна выказала добрыя словы ў адрас раённай сацыяльнай службы,прадстаўнікі якой нядаўна наведалі Даўгінава. Пазнаёміла ўсіх з гуманістычнай накіраванасцю валанцёрскага праекта «Ружа вятроў», распрацаванага Вілейскім тэрытарыяльным цэнтрам абслугоўвання насельніцтва. А мэту вечарыны акрэсліла так: мы сабраліся сёння, каб неаднойчы яшчэ сустрэцца.
А пасля прагучалі віншаванні ў адрас тых, чые дні нараджэння выпадаюць на студзень. Тосты, анекдоты, вершы, песні… Свае здольнасці дэманстраваў «залаты» узрост, а дапамагалі яму ў гэтым мясцовыя самадзейныя артысты.
Імгненна праляцела некалькі гадзін. Вечарына закончылася, а надзея на яе працяг засталася.
Удзельнікі каляднай сустрэчы шчыра ўдзячны мясцоваму сельвыканкаму і адміністрацыі унітарнага прадпрыемства «Даўгінава» за матэрыяльную падтрымку.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries