Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

З Любані патэлефанавала незнаёмая жанчына

Віляйчанка Людміла Адамовіч пажадала выказаць словы ўдзячнасці намесніку дырэктара Вілейскага цэнтра банкаўскіх паслуг №632 ААТ «АБ Беларусбанк» Аляксандру Шырочыну, супрацоўніцам аддзела пластыкавых картачак і супрацоўніку магазіна «Еўраопт» Алегу Бічуну. Гэтыя людзі дапамаглі Людміле Іосіфаўне ў сітуацыі, звязанай з тэхнічнай няспраўнасцю банкамата.
– Як важна, што ў такіх вось непрадбачаных сітуацыях можна знайсці дапамогу ў такіх кампетэнтных людзей,– падзялілася жанчына. – Вялікі ім дзякуй.
Ліст ад калектыву работнікаў дзіцячага садка №7 прыйшоў у рэдакцыю таксама з добрымі словамі – яны хацелі, каб да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці шэфы дзіцячай установы – калектыў Вілейскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» – прачыталі падзячныя словы і віншаванні. Як бы там ні было, пачуць «дзякуй» прыемна заўсёды… «Хочацца расказаць пра тых, без каго наш «Церамок» не стаў бы такім светлым і прыгожым, – напісана ў лісце. – Гэта дырэктар філіяла Алег Голубеў, галоўны бухгалтар Раіса Валынец, майстар па будаўніцтву Аляксандр Грынько і ўвесь дружны калектыў прадпрыемства. Не раз загадчыцы нашай дзіцячай установы Наталлі Вільтоўскай даводзілася звяртацца да шэфаў за дапамогай. І заўсёды яны з разуменнем і клопатам адносіліся да нашых праблем, стараліся дапамагчы ўсім, чым маглі. «Ад імя ўсяго калектыву дзіцячай установы аўтары пісьма шчыра падзякавалі кіраўніцтву і ўсяму калектыву малаказавода, павіншавалі іх з прафесійным святам і пажадалі здароўя, працоўных поспехаў, сямейнага дабрабыту.
З Любані патэлефанавала незнаёмая жанчына. Яна занепакоена тым, што на вадаёме ў іх вёсцы могуць замерзці лебедзі.
– Іх пяцёра плавае, ёсць і маладыя, – расказала жанчына. – Такія прыгожыя птушкі! Што будзе з імі, калі сажалка замерзне…
У голасе жанчыны – нават слёзы… І мне падумалася, што дабрыня чалавечая і неабыякавасць выратуюць. Не толькі птушак, а ўсіх нас.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries