Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Да ўвагі перавозчыкаў пасажыраў

З 5 кастрычніка 2011 года пачала дзейнічаць Пастанова №93 ад 20 верасня 2011 года Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, якая унесла дапаўненне у Санітарныя нормы і правілы №11-10-94 “Санітарныя правілы па гігіене працы вадзіцеляў аўтамабіляў”, зацверджаных Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь 27 студзеня 1994 года.

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 1993 года “Аб санітарна-эпідэмілагічным дабрабыце насельніцтва”, у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2000 года, Палажэння аб Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспулікі Беларусь ад 23 жніўня 2000 года №1331, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пастанавіла: дапоўніць пункт 8.4 Санітарных норм і правіл №11-04-94 наступным зместам:

для выключэння магчымасці забруджвання верхняй вопраткі пасажыраў і іх багажу, салон аўтамабіля павінен утрымлівацца у чысціні. Абшыўка салона і пасажырскія сядзенні не павінны мець механічным пашкоджанняў і бачных забруджванняў. Пры гэтым павінны быць утвораны неабходныя умовы для правядзення рэгулярнай чысткі і уборкі салона і багажнага аддзялення па меры іх забруджвання.

У дадатак да патрабаванняў да транспатных сродкаў, філіял Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай яшчэ раз нагадвае усім перавозчыкам пасажыраў транспартнымі сродкамі катэгорыі М1 і М2, у прыватнасці: аўтамабілямі – таксі, на маршрутах у рэгулярных і нерэгулярных зносінах перавозкі пасажыраў неабходна выконваць з рэгістрацыйнымі знакамі тыпу 13 (з жоўтымі нумарамі). Гэта норма прадугледжана Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 914-99, якое уведзена у дзеянне пастановай №36 ад 30.06.2010 года Дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь з 01 кастрычніка 2010 года.

За парушэнне пункта №219 па санітарнаму становішчу салона транспартнага сродка ці пункта № 8 за выкарыстанне транспартнага сродка для перавозкі пасажыраў без адпаведных рэгісрацыйных знакаў, правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.06.2008 года №972 перавозчыкі пасажыраў прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулу №18.14 частка 5 КоАП у памеры ад 0.5 да 4 базавых велічынь.

А.М.ЯКШЭВІЧ, намеснік начальніка транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries