Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сотнямі званочкаў разнеслася радасць…

Раённая дабрачынная ёлка запаліла свае яркія агеньчыкі для вілейскай дзетвары ў мінулы аўторак. Была казка-свята для мноства хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэтага дня яны так чакалі, так да яго рыхтаваліся! Разам з артыстамі Палаца культуры дзеці сталі галоўнымі дзеючымі асобамі ў іскрыста-вясёлым свяце пад назваю Новы год.IMGA0881
У гэты дзень былі традыцыйныя карагоды вакол ёлкі, жарты, віншаванні і, вядома, падарункі. На свяце ў Палацы культуры пабывалі і пераможцы алімпіяд і конкурсаў, і выдатнікі, і спартсмены, і дзеткі з асаблівасцямі развіцця, і сіроты, і тыя, хто падрастае ў мнагадзетных сем’ях… Упершыню на дабрачынную ёлку службай занятасці раёна былі запрошаны і 70 дзетак, бацькі якіх цяпер беспрацоўныя.
Хто ж стварыў хлопчыкам і дзяўчынкам такое свята, хто пастараўся, каб Дзядуля Мароз прынёс на дабрачынныя ёлкі важкія ад падарункаў мяшкі? Вельмі многія. Арганізатарамі свята выступілі райвыканкам і яго аддзелы. Спонсараў у свята былоIMGA0893 многа. І гэта, у першую чаргу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Спільнічэнка, які не толькі дапамог з падарункамі, але і прысутнічаў на свяце, віншаваў юных віляйчан. Прысутнічалі на свяце і віншавалі дзяцей і прадстаўнікі раённай улады. Унеслі лепту ў правядзенне дабрачыннага свята і многія вілейскія арганізацыі. Гэта ОМ РУП «Зеніт», ААТ «Буддэталі», Вілейская мэблевая фабрыка, ТАА «Камдор», ДБУ-13, ДЭУ-63, МПМК-185, «Памяць-В», ГУ «Вілейская ЖКГ», раённае спажывецкае таварыства, СВК «Нарачанскія зоры», «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк», прафсаюзы работнікаў аграпрамысловага комплексу, дзяржустаноў, навукі і адукацыі, лясгас, «Водаканал».
Свята атрымалася. Яно яшчэ раз пацвердзіла, што наша дзяржава клапоціцца пра сваю будучыню і чужых дзетак у Беларусі няма, яны – нашы, родныя.
Нібы вясёлыя званочкі рассыпаліся ў гэты дзень у Палацы культуры. Гэта шчасліва смяялася дзетвара….
Ірына БУДЗЬКО.
На здымках: моманты свята.
Фота Анатоля ЗАНКАВІЧА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries