Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вилейщина празднует 85-летие области

Юбілей сталічнай вобласці віляйчане адзначылі ўрачыста – віншаваннямі
і святочнай канцэртнай праграмай з удзелам знакамітых і любімых публікай выканаўцаў.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю Мінскай вобласці, прайшло ў Вілейскім Палацы культуры, дзе сабраліся прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, ветэраны. Ад мінулага – да сучаснасці – пра гэта расказвалі экспазіцыі на другім паверсе ўстановы культуры.

Ганаровымі гасцямі свята былі Дзяніс Курленка, намеснік старшыні Мінаблвыканкама, і Каліна Капуцкая, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры і сацыяльным развіцці, а таксама Ірына Супрановіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Бегунец, які расказаў пра дасягненні Вілейскага раёна за мінулы год, планы на будучыню, узгадаў слаўныя старонкі мінулага нашага краю.

Самымі ўрачыстымі момантамі мерапрыемства сталі ўручэнні высокіх узнагрод прадстаўнікам розных сфер, якія заслужылі такой пашаны сваёй добрасумленнай працай. У жыцці раёна многае змяняецца, аднак нязменнымі застаюцца любоў і беражлівыя адносіны віляйчан да сваёй маленькай радзімы, будучыня якой залежыць ад кожнага з нас.

Ірына БУДЗЬКО/Фота Таццяны ШАРШНЁВАЙ и Ксеніі МІХЕЕВАЙ

 

 

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 147 queries