Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Как прошел День народного единства в Вилейской общеобразовательной школе-интернате

Дзень 17 верасня для вучняў Вілейскай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната быў асаблівым не толькі таму, што сама ўстанова знаходзіцца на аднайменнай вуліцы.

 

На ўрачыстай лінейцы з нагоды маладога свята – Дня народнага адзінства – намеснік дырэктара Сяргей Клімёнак нагадаў прысутным пра гісторыю ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе, адзначыўшы, што сёння школа-інтэрнат размяшчаецца ў будынку, дзе некалі была першая польская гімназія. Будынак, якому амаль сотня год, памятае часы паланізацыі і іншых гістарычных працэсаў у грамадстве. І заўсёды тут навучаліся дзеці.

– Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці для беларускага народа, падзеленага супраць сваёй волі ў 1921 годзе Рыжскім мірным дагаворам, – расказаў ён. – Амаль дваццаць год палова нашай рэспублікі, без малога 4 мільёны чалавек, знаходзілася ў складзе польскай дзяржавы, родныя людзі жылі паабапал мяжы, якая дзяліла сённяшнюю тэрыторыю Беларусі.
Любая краіна складаецца не толькі з межаў, граніц і рэсурсаў – яна заўсёды нечым сваім напоўнена, вось тады гэта будзе дзяржава, прагучала на лінейцы. Мова, культура, вытворчасць, спорт і многае іншае – тое, з чаго і складаецца адзінства.


Пасля ўрачыстасці адбылася квэст-гульня «Пазнай Беларусь». Каманды атрымалі маршрутныя лісты – і цікавая і займальная дзея пачалася. Падчас наведвання кожнай станцыі эмоцыі дзяцей былі непадробнымі. Кулінарныя традыцыі, рамёствы беларусаў, музыкальная, культурная і спартыўная старонкі гісторыі – усё гэта сваё, роднае, тое, што трэба ведаць і берагчы.

Таццяна ШАРШНЁВА/фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 149 queries