Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Іх дом шумна-вясёлы

Шумнай чародкай яны ўпырхнулі ў кабінет, напоўніўшы памяшканне мілым дзіцячым шчэбетам.
– Мяне завуць Арсеній, – зусім па-даросламу прадставіўся блакітнавокі хлапчук, старэйшы з дзяцей. – Вучуся ў другім класе шостай школы.
– А я Прохар, – па прыкладу старэйшага брата адрапартаваў смуглявы хлопчык з цёмнымі вачыма. – Мне шэсць гадоў, хаджу ў садок.
Забаўная трохгадовая прыгажунька з рэдкім імем Дануся смешна адтапырыла тры пальчыкі і паказала мне. Вось, маўляў, якая я вялікая, хутка таксама пайду ў садок. Толькі самы малодшы з дзетак сур’ёзна глядзеў на сваіх старэйшых і маўчаў – на матуліных руках яму спакойна і добра. Косціку толькі годзік і без маміных цеплыні і клопату яму яшчэ ніяк…
Я глядзела на Марыну, маму гэтых дзетак, і міжволі адзначала, што яна зусім не падобна на жанчыну, якая нарадзіла і гадуе чатырох дзетак. Па-дзявочы стройная, усмешлівая, светлатварая, яна хутчэй успрымаецца старэйшаю сястрою сваіх шчабетуноў.
З Віталем, сваім будучым мужам, яны знаёмыя даўно. Некалі разам хадзілі ў нядзельную школу, дзе і пасябравалі. Прайшоў час – і дзіцячае сяброўства перарасло ў светлае каханне. Так іх жыццёвыя шляхі зліліся ў адзін, па якім яны зараз крочаць ужо ўшасцярых.
– Ці думала, што буду мнагадзетнай мамай? – перапытала мяне Марына і адразу ж адказала: – Так, мы ведалі што ў нас будзе многа дзетак і жадалі гэтага. Віталь мне адразу ж сказаў, што ўяўляе наш дом такім вось шматгалосым, шумна-вясёлым.
На здымку: мнагадзетная мама Марына Гапцар з дзецьмі Арсеніем, Прохарам, Данутай і Косцікам.
Фота аўтара

Фото

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 128 queries