Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Піянерская дружына імя Адама Грымаця адзначыла дваццаць першы дзень нараджэння Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацы

Я ўпершыню вяла збор піянерскай дружыны, бо толькі напрыканцы мінулага навучальнага года сябры абралі мяне старшынёй савета дружыны. На пасяджэнні мы вырашылі на збор запрасіць паэта-земляка Івана Вараўку, які таксама вучыўся ў нашай школе і ўжо тады спрабаваў свае сілы ў паэзіі і марыў убачыць надрукаваным хоць адзін верш. На збор ён прынёс не адзін верш, а цэлую кніжку “Час трускалак” (калі хто не ведае, што такое трускалкі, патлумачу: гэта клубніцы). Мы слухалі вершы паэта пра раку Ілью, дзедаў хутар каля Бязводнага, родныя сцежкі, успаміны пра нашу школу і настаўнікаў, убачылі тыя валуны з мемарыяльнымі дошкамі, на якіх выгравіраваны вершы І.Вараўкі, і нібы самі прайшлі тымі сцежкамі, якія родныя паэту. А яшчэ Іван Іванавіч расказаў пра сваё сяброўства з Віктарам Шніпам, кнігі якога з цёплым надпісам для нашага музея мы не раз трымалі ў руках.
Піянер – гэта першы, гэта той, хто любіць сваю Радзіму і робіць усё, каб яна квітнела. Вось так і наш госць: ён па закліку свайго сэрца і за ўласны кошт паставіў у вёсцы Каўшэвічы гэтыя памятныя камяні. А аднавяскоўцы аздобілі іх кветкамі. Вось так сціплыя вясковыя людзі вучаць нас, піянераў, любіць Радзіму не на словах, а на справе!
Сняжана ЦЕРАХАВА,
старшыня савета дружыны імя А.А.Грымаця
Ільянскай сярэдняй школы

Фото

Фото

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries