Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сертыфікат – гэта вам не дыплом

Магчыма, ці не кожны ведае пра сітуацыі, калі сам ці яго знаёмыя сутыкнуліся з праявамі падману. Асабліва прыкра тое, што за гэты падман давялося заплаціць грошы.
Прыемна паглядзець, калі якую-небудзь работу выконвае спецыяліст сваёй справы. Але для набыцця такіх навыкаў ён калісьці абавязкова вучыўся, атрымаў адпаведныя дакументы. Вучыцца ніколі не позна, таму многія (асабліва моладзь) набываюць, акрамя асноўнай прафесіі, дадатковую. Вучыцца можна ў розных навучальных установах, галоўнае, каб у іх былі адпаведныя ліцэнзіі і сертыфікаты на прапануемыя паслугі. Не так даўно падатковымі органамі была праведзена праверка аднаго таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА). Згаданая арганізацыя аказвала паслугі па прафесійнаму навучанню грамадзян з прысваеннем разрадаў (па спецыяльнасцях: масажыст, афіцыянт-бармэн, майстар па еўрарамонту, адміністратар гатэля, прадстаўнік гандлёвай кампаніі). Па выніках вучобы навучэнцам былі выдадзены пасведчанні аб праходжанні курсаў і “Сертыфікат еўрапейскага ўзору”.
Аднак выдадзеныя пасведчанні не з’яўляюцца дакументамі аб навучанні ўстаноўленага ўзору, не могуць быць асновай для прыёму на працу па прафесіі, пазначанай у пасведчанні, для выплаты зарплаты згодна разраду, які запісаны ў пасведчанні. “Сертыфікат еўрапейскага ўзору” не адносіцца да дакументаў аб адукацыі зацверджанага ўзору. У міжнародных пагадненнях паміж Рэспублікай Беларусь і другімі дзяржавамі аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі “Сертыфікат еўрапейскага узору” адсутнічае.
Трэба адзначыць, што арганізацыя, акрамя выдачы несапраўдных дакументаў, утойвала частку даходаў, за што і панесла адказнасць. Але падманутым грамадзянам грошы за “паперку”ніхто не верне. Таму такая парада: уважліва чытайце дакументы, якія падпісваеце.
Міхаіл ЦІМАШОЎ, начальнік інспекцыі па падатках і зборах

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries