У цэнтры эстэтычнага выхавання прайшла сустрэча з Уладзімірам Цанунінам. На гэтай вечарыне гаварылі пра творчасць і прафесійнае сумленне, пра талент, душу і духоўную культуру. А камертонам размовы быў яе галоўны герой – Уладзімір Цанунін, які вылучаецца з плеяды адораных творцаў Вілейшчыны зайздросным талантам.
Творчасць Ул. Цануніна прываблівае тым, што ён прадстаўляе традыцыйную беларускую лірыку, піша пра Радзіму, бацькоў, каханне
Мерапрыемства было падрыхтавана сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, цэнтра эстэтычнага выхавання, НКАП “Элегія” Вілейскага Палаца культуры.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу твораў Уладзіміра Цануніна.
Іміджу мерапрыемства найлепшым чынам паспрыяла прысутнасць у зале Благачыннага цэркваў Вілейскай акругі, настаяцеля храма прападобнай Марыі Егіпецкай протаіерэя Сімяона Мацюха.
Ён гаварыў аб неабходнасці культываваць гісторыю, жыццё і душу, каб ва ўсіх мерапрыемствах больш удзельнічала дзяцей.
Напрыканцы сустрэчы удзячныя слухачы цёпла віталі Уладзіміра Цануніна апладысментамі, шчыра выказвалі ўслых сваё захапленне. І не дзіўна. Бо толькі сваё роднае – заўсёды лагоднае.
Людміла Тонкавіч, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Цэнтральнай раённай бібліятэкі



