На гэтым тыдні на Вілейшчыне ўшанавалі памяць мастака, мазаіста Нікадзіма Сілівановіча. На могілках каля вёскі Цынцавічы, у якой нарадзіўся акадэмік Санкт-Пецярбургскай Імператарскай Акадэміі мастацтваў, быў устаноўлены памятны знак, а ў выставачнай зале Вілейскага музея прайшла сустрэча краязнаўцаў і гісторыкаў, якія ўспомнілі пра жыццё Нікадзіма Юр’евіча.
Краязнаўца Анатоль Рогач падрыхтаваў матэрыял пра біяграфію мастака. Да цяперашняга часу жыццё Нікадзіма Сілівановіча захоўвала для нас пэўныя белыя плямы, частку якіх зусім нядаўна ўдалося раскрыць. (Працяг у №239-241 на стар.3)
Анатоль РОГАЧ,
малюнак Анатоля КАПЦЮГА
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов






