Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Тысячны намалот Мікалая Меціка

З Мікалаем Мецікам мы сустракаліся на самым пачатку жніва. Стаяў гарачы ліпеньскі поўдзень. Але з раніцы прайшоў буйны, краплісты дождж. І ячменнае поле падсыхала. А камбайнеры не бавілі часу марна. Выстраіўшы тэхніку ўздоўж жніўнага палетку, корпаліся ў вузлах, правяралі рэгуліроўкі – адным словам, яшчэ раз пераконваліся ў надзейнасці сваіх камбайнаў.
– Нам, ведаеце, хочацца, каб зерне ў бункер сыпалася, а не на зямлю, – на хвіліну перапыніў нейкую тэхнічную маніпуляцыю высокі плячысты юнак.IMG_3508
– Мікалай Андрэевіч Мецік, – годна адрэкамендаваўся, нагадаўшы, што летась яго камбайнавы экіпаж быў лідарам раённага спаборніцтва маладых на жніве. Заняў тады першае месца і сёлета не мае намеру ўступаць першынство.
Калі чалавек акрэсліў для сябе мэту і ўпарта імкнецца яе дасягнуць, задуманае, як правіла, здзяйсняецца. У выпадку з Мікалаем Мецікам так і адбылося. На гэтым тыдні яго экіпаж павіншаваў з тысячным намалотам начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Красоўскі, уручыўшы Мікалаю і яго памочніку, Алегу Казлоўскаму, падзячнае пісьмо старшыні раённага выканаўчага камітэта Яўгена Сінілы. Віншаванні і падарункі атрымалі хлопцы ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і грамадскага аб’яднання БРСМ.
Марыя КУЗАЎКІНА

Фота прадстаўлена раённым камітэтам
грамадскага аб’яднання БРСМ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries