Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Пераемнасць хлебаробскага звання

У рамках акцыі «Моладзь – за ўраджай», падзячнае пісьмо ад кіраўніка раённай выканаўчай улады атрымаў камбайнавы экіпаж Руслана Садоўскага і Аляксея Драчылоўскага з «Нарачанскіх зораў». Гаспадарка практычна завяршыла ўборку збожжавых, па стану на 16 жніўня бягучага года намалаціўшы 6186 тон зерня.IMG_3510

Гэта вышэйшы ў раёне паказчык. А хуткім тэмпам спрыяла спаборніцтва, разгорнутае тут сярод камбайнавых экіпажаў, якое вызначыла і першага ў раёне лідара па тысячнаму намалоту. Моладзі ёсць на каго раўняцца, ёсць з каго браць прыклад. Пераемнасць хлебаробскага звання – гэта тое, на чым трымаюцца дасягненні нарачанцаў, іх упэўненасць у заўтрашнім дні.
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота прадстаўлена раённым камітэтам
грамадскага аб’яднання БРСМ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries