Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Гэта і тваё поле, сынок

Практычна адначасова з камбайнавым экіпажам Мікалая Гарэліка з «Нарачанскіх зораў», пра які мы ўжо расказвалі ў газеце, у процілеглым канцы раёна вызначыўся яшчэ адзін лідар. Экіпаж Уладзіміра Батуры з унітарнага прадпрыемства «Вілія-агра» дасягнуў таксама тысячнага намалоту.IMG_4315
Не першы год доўжыцца саперніцтва на жніве гэтых двух невялікіх і вельмі паспяховых калектываў, якія працуюць нязменна ў адным саставе. І сёлета ва Уладзіміра Батуры ў памочніках сын Васіль. Заспець сямейны экіпаж удалося на ячменным полі, побач з Пагостам, цэнтральнай сядзібай «Віліі-агра».
Бацька з сынам на некалькі хвілін выслізнулі з кабіны. Прычынай гэтаму паслужыў не толькі візіт журналіста. На палетку – палегліца. А камп’ютарная капіроўка «Джон-Дзіра» дазваляе ўстанаўліваць вышыню зрэзу сцяблін практычна з нулявой адзнакі. Ёсць рэальная рызыка «злавіць» камень. Таму зусім не ў спрыяльных умовах працуюць пагосцкія лідары. Надварот, тэхнічныя магчымасці камбайна дазваляюць выкарыстоўваць яго на самых складаных участках збожжавай нівы.
Між іншым, Уладзімір зазначае, што камбайн з камп’ютарнай капіроўкай, але ўжо айчыннай вытворчасці, яму ўдалося ўбачыць на адной з сельскагаспадарчых выставак. А гэта значыць, што «Гомсельмаш», якому належыць доследны ўзор, хутка прыступіць да серыйнай вытворчасці такой тэхнікі. Тады знімецца і праблема ўборкі палегліцы, характэрная для зоны рызыкоўнага земляробства.
Перыядычнасць газетнага выхаду не дазваляе больш аператыўна даваць інфармацыю аб зменлівым жніўным часе. На сённяшні дзень вызначыліся новыя тысячнікі, а першыя лідары жніва ідуць ужо на новыя рэкорды.
Марыя КУЗАЎКІНА.
На здымку: Уладзімір Батура з сынам Васілём.
Фота аўтара.

Аператыўная інфармацыя

Камбайнавыя экіпажы, якія па стане на 12 жніўня намалацілі тысячу і больш тон збажыны
Гарэлік Мікалай Аркадзьевіч, Ганчарык Віктар Мікалаевіч. ААТ «Нарачанскія зоры».
Батура Уладзімір Васільевіч, Батура Васіль Уладзіміравіч. «Вілія-агра».
Садоўскі Андрэй Іванавіч, Садоўскі Павел Андрэевіч. ААТ «Нарачанскія зоры».
Каляга Станіслаў Іванавіч, Каляга Аляксандр Станіслававіч. УП «Даўгінава».
Русак Васіль Анатольевіч, Ляшкевіч Максім Анатольевіч. «Юнік-агра».
Лідары на адвозцы зерня
Місевіч Павел Віктаравіч. УП «Даўгінава». 1684 тоны.
Новік Канстанцін Анатольевіч. Аграфірма «Ілья». 1214,61 тоны.
Ляшкевіч Мікалай Яўгенавіч. «Юнік-агра», 755 тон.
У раёне ўбрана ўжо каля 80 працэнтаў плошчаў, занятых пад збожжавымі культурамі. Па стане на 12 жніўня намалочана 67750 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,9 цэнтнера. Практычна завяршаюць жніво «Нарачанскія зоры», «Сцешыцы», сельскагаспадарчае прадпрыемства камбікормавага завода.
Хуткімі тэмпамі вызваляюць убраныя плошчы ад пажніўных рэшткаў: «Першы Беларускі» (97%), «Стайкі» (89%), «Язні» (86%).

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries