Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Заготовка кормов в «Первом Белорусском (Вилейский район)

На «зялёным жніве» ў «Першым Беларускім» працуюць адданыя зямлі бацькі і дзеці

Сёлета тэмпы нарыхтоўкі кармоў у раёне добрыя. І травы, дзеляцца спецыялісты, радуюць, важнае зараз – своечасова іх спарадкаваць, запасціся на зіму пажыўнымі кармамі.

Галоўным клопатам гэтай пары – зялёным жнівом і нарыхтоўкай кармоў – жывуць зараз і аграрыі «Першага Беларускага». Тут, як падзяліўся галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Курленка, патрэбна скасіць травы на тысячы гектарах і на раніцу 18 чэрвеня яны былі ўбраны на 900 гектарах. Запланавана закласці пяць сянажных траншэй, тры з якіх у азначаны дзень ужо былі запоўнены. Нарыхтавана 640 тон траў у палімернай упакоўцы.

На зялёным жніве ў «Першым Беларускім» заняты людзі, якія прадэманстравалі свае прафесіяналізм і гаспадарлівасць у папярэднія гады: на двух кормаўборачных камбайнах шчыруюць механізатары Міхаіл Карніловіч і Віктар Жыгалаў, непасрэдна касьбой заняты Мікалай Курленка і Станіслаў Жыгалаў. Дарэчы, тут важна сказаць аб працавітых дынастыях. Так, знакаміты механізатар Мікалай Курленка – бацька галоўнага агранома. Нават знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Мікалай Яўгенавіч не адмаўляе гаспадарцы ў дапамозе. А зялёнае жніво – вобразна кажучы, яго канёк. Толькі падзячных слоў за шчырую працу заслугоўваюць і механізатары Жыгалавы – Міхаіл Эдуардавіч і яго сын Станіслаў.

Прыклад гэтых сямей – яскравая дэманстрацыя таго, як любоў да зямлі, да няпростых, але такіх важных для ўсіх клопатаў вяскоўца перадаюцца ад працавітых бацькоў іх дзецям. А дынастыйнасць – з’ява надзвычай важная ў кожнай справе.

Ірына БУДЗЬКО/ Фота прадастаўлена РСУП «Першы Беларускі»

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 27 queries