Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

ГОД НАРОДНАГА АДЗІНСТВА: Х раённы дзіцячы пленэр імя Н.Ю. Сілівановіча крочыць па Вілейшчыне

Па родных мясцінах і старонках гісторыі

Х раённы дзіцячы пленэр імя Н.Ю. Сілівановіча адбыўся з 1 па 17 чэрвеня. Сёлета ён прысвячаўся памяці знакамітых людзей Вілейшчыны і 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і называецца «Старонкі гісторыі».

Завочны этап пленэра адбыўся з 1 па 11 чэрвеня: удзельнікі працавалі над творчымі і вучэбнымі заданнямі па свабодным графіку. Потым юныя мастакі адправіліся ў творчую вандроўку ў Цынцавічы – да памятнага знака мастаку і акадэміку, працавалі на прыродзе над кампазіцыяй «Горад і мастак», наведалі Мядзельшчыну і партызанскую базу «Ляскі», працавалі над творчай кампазіцыяй «Люблю мой край, старонку гэту…». Выстава творчых работ і падвядзенне вынікаў пленэру адбыліся 17 чэрвеня ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Таццяна ШАРШНЁВА. Фота прадстаўлена Надзеяй АЎДЗЕЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 24 queries