Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Лета. Радасць. Прафсаюз Гэтым запомнілася сустрэча ў аздараўленчым лагеры Вязынской сярэдняй школы

У госці да «Пілігрыма» завітаў Чараўнік Прафсаюз. А дакладней, памочнік таго ўважлівага і клапатлівага чараўніка, які жыве на працы ў тат і мам усіх дзетак Вілейшчыны – старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Шляпо.

«Пілігрым» – дзіцячы аздараўленчы лагер Вязынскай сярэдняй школы, у якім сёння вучні не толькі адпачываюць, але з карысцю і цікава праводзяць вольны час. У той дзень, калі да дзетак завітала Вольга Шляпо, усе яны разам з педагогамі і бацькамі ўдзельнічалі ў спартыўным мерапрыемстве, якое адбылося ў Вязынскім сельскім Доме культуры.
– Такія мерапрыемствы дораць адметныя эмоцыі, радасць, цеплыню ад зносінаў, узаемадзеяння і сяброўства, – дзеліцца ўражаннямі Вольга Аляксандраўна, якая адзначыла самых актыўных удзельнікаў спартыўнага свята падарункамі і салодкімі пачастункамі. – Бацькі, якія прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах, адчулі, што дзеці імі ганарацца, хочуць з імі гуляць, быць у адной камандзе. І гэта вельмі важна! А яшчэ важна, каб падчас цікавых (і бяспечных!) канікул кожны хлопчык і дзяўчынка паспелі адпачыць, набрацца новых сіл і ўражанняў!

Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота прадстаўлена Вольгай ШЛЯПО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 190 queries