Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Выбух каля Клоўсяў

Артылерыйскі снарад часоў Другой Сусветнай вайны быў знойдзены 30 лістапада на полі каля вёскі Клоўсі. Праз суткі сапёры яго ўзарвалі ў мясцовым кар’еры.

– Снарад на паверхню выкінуў трактар мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства, – расказаў участковы Рабунскага сельсавета Вячаслаў Уласевіч, – знайшоў яго мясцовы жыхар Аляксей Семянковіч.
Палеткі, якія ўтрымлівалі ў сабе ваенную знаходку, знаходзяцца на ўскрайку Клоўсяў, за хатамі вяскоўцаў. Аляксей адразу патэлефанаваў у міліцыю. Тыя праінфармавалі раённы ваенкамат, а таксама спецыяльнае падраздзяленне «Алмаз», якое займаецца такімі пазаштатнымі сітуацыямі. Сапёры прыехалі раніцай 1 снежня.
– Прыйшлося цэлую ноч ахоўваць снарад, – кажа Вячаслаў Уласевіч, – каб ніхто не стаў яго ахвярай.
Сапёры вырашылі ўзарваць яго ў кар’еры, што ў двух кіламетрах каля вёскі. У дзевяць гадзін раніцы сяляне пачулі выбух. Як расказалі супрацоўнікі ваенкамата, артылерыйскі снарад быў баявым і, на шчасце, ніхто з мірных жыхароў не пацярпеў.
Анатоль ЗАНКАВІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 179 queries