Прыйшла вясна, а разам з ей прыйшло цудоўнае свята — жаночы дзень 8 сакавіка. Гэты дзень сагрэты прамянямі сонейка, жаночымі ўсмешкамі і прыгожымі кветкамі, у адрас мілых жанчын гучаць цёплыя словы і пажаданні, ім дораць усмешкі, кветкі, падарункі.

У гэты дзень словы падзякі і любові выхаванцы нашай дашкольнай установы адукацыі падарылі сваім матулям, бабулям і сястрычкам. Незвычайнае музычна-тэатральнае віншаванне падрыхтавалі выхаванцы рознаўзроставай групы №3. Падрыхтоўка пачалася задоўга да наступлення свята. Выхавацелі разам з дзецьмі развучвалі вершы, песні, танцы, праводзілі гутаркі, рэпетыравалі сцэнкі. Велізарную працу правялі па афармленні музычнай залы. Усюды панавала атмасфера свята. Зала была ўпрыгожана рознакаляровымі кветкамі, зроблены дэкарацыі для правядзення свята: хата, возера, пляцень, куток лесу. Свята пачалося! Запрасілі дзеці ў “сапраўдны” тэатр на казку “Хто сказаў “Мяў”.

Свята прайшло цікава і весела. Яго ўдзельнікі пакідалі музычную залу ў вясёлым, прыўзнятым настроі, не забыўшыся сказаць словы падзякі сваім матулям, якія дапамаглі змайстраваць касцюмы казачных герояў. А яшчэ для матуль і бабуль былі падрыхтаваны падарункі, якія дзеці зрабілі разам з выхавацелям сваімі рукамі.
Арганізавалі і правялі свята выхавацелі рознаўзроставай групы №3 Марыя Палянская, Вераніка Новаш і памочнік выхавацеля Алена Глушкевіч.
Сыракваш Л.П., загадчык Куранецкага дзіцячага сада







