Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Роздум пра Народны Сход

Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь надзвычай хвалюе падрыхтоўка ў краіне да такой значнай грамадскай падзеі, як Шосты Усебеларускі народны сход. Добра, што рашэнні такіх з’ездаў могуць стаць канстытуцыйнымі, што само палажэнне пра дзейнасць народных сходаў плануецца ўнесці ў новую Канстытуцыю.

Радуе, што амаль ва ўсіх гарадах, пасёлках і вёсачках Беларусі актыўна працуюць дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя, дзе суайчыннікі, землякі выказваюць сваю пазіцыю, уносяць шмат прапаноў наконт далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, удасканалення палітычнай сістэмы. Безумоўна, кожны з нас хоча, каб яго пачулі, каб яго голас быў улічаны.

Успамінаю, што некаторыя грама­дзяне і да Першага Усебеларускага сходу ставіліся песімістычна, нават негатыўна. Час паказаў, як яны памыляліся. Сход стаў лёсавырашальным для краіны, кардынальна змяніў не толькі палітычны ландшафт, але і значна ўзрасла упэўненасць майго народа ў заўтрашнім дні. Пачалося актыўнае будаўніцтва суверэннай Беларусі. І сам далейшы росквіт дзяржавы залежыць ад творчай працы кожнага з нас.

Новы сход, упэўнены, дасць эстафету новым гістарычным, жыццёвым, нават бытавым здзяйсненням. Як добрая кніга, разгорне найбольш важныя, стрыжнявыя, балявыя праблемы. Гэта будзе яшчэ адна яскравая старонка сучаснасці і будучыні беларускага народа, нашай Бацькаўшчыны. Сход – гэта агульнацыянальная і агульна­дзяржаўная пляцоўка, якая люстэркава адлюстроўвае і духоўны стан беларускага народу, і яго дабрабыт, і прававое ўзаемадзеянне органаў кіравання. У сходзе як мадэлі дзяржаўнага кіравання закладзены механізмы нацыянальнай бяспекі (інфармацыйнай, тэхналагічнай, навуковай, эканамічнай, энергетычнай), народнагаспадарчай эфек­тыў­насці, сацыяльнай спра­вядлівасці, адкрытасці ўла­даў, іх адказнасці перад народам. Часу на раскачку, на размовы на кухнях ужо няма. Упэўнены, што форум стане новым, якасным этапам ў далейшым гістарычным будаўніцтве Беларусі. Сход – гэта сапраўдная ма­дэль канстытуцыйнай жыц­ця­дзей­насці Беларусі, новая філасофія самой якасці жыцця дзяржавы і яе людзей.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 146 queries