Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Фотофакт. В Вилейке заложили дендрарий

8 – 11 студзеня 2021 года Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі адзначыць стагоддзе свайго стварэння. З гэтай нагоды мы пагутарылі са старшынёй Вілейскага райкама прафсаюза Святланай ВАЛЫНЕЦ

– З’яўленне прафсаюзных арганізацый у адукацыі, як і ў цэлым прафсаюзаў, – не выпадковасць, а аб’ектыўная заканамернасць, якая абумоўлена, перш за ўсё, сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі, – пачала з экскурсу ў гісторыю Святлана Леанідаўна. – Ужо ў далёкіх 1903-1904 гадах настаўнікі бачылі спосаб ухілення нявыгадных умоў працы ў арганізаваных калектыўных дзеяннях. Так яны адстойвалі свае правы і прафесійныя інтарэсы. У паследуючыя перыяды свайго развіцця прафсаюзы працягвалі рэалізоўваць важную сацыяльную функцыю, забяспечваючы ўзаемадзеянне работнікаў адукацыі з грамадствам і дзяржавай, ажыццяўляючы абарону членаў сваіх арганізацый у сферы працы. Вось і наш прафсаюз з’яўляецца пераемнікам гэтага руху ў галіне адукацыі і беражліва захоўвае традыцыі, якія былі закладзены ў адукацыі многімі пакаленнямі нашых папярэднікаў.

– Хацелася б, каб Вы, Святлана Леанідаўна, крыху расказалі пра жыццё прафсаюза ўжо бліжэйшага да нас часу. Якія падзеі ў развіцці, на Вашу думку, можна лічыць знакавымі?

– У верасні 1990 года адбыўся першы з’езд прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Беларусі, на якім былі прыняты часовыя статут і праграма дзейнасці, абвешчаны самастойнасць, незалежнасць прафсаюза. А ў маі 1991 года ўпершыню было заключана пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі. Безумоўна, знакавым для галіновага прафсаюза стаў і дзявяты з’езд, які прайшоў у снежні 2016 года. На ім былі выпрацаваны і ўзгоднены пазіцыі па далучэнні Беларускага прафсаюза работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук.

– А што ўяўляе сабой прафсаюз сёння?

– Наш прафсаюз – буйнейшы ў Беларусі. У яго структуры шэсць абласных, Мінская гарадская, аб’яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук, 142 раённыя і гарадскія арганізацыі, пярвічкі ўстаноў сістэмы адукацыі.
Што датычыць дзейнасці раённай арганізацыі, то наша фарміраванне не застаецца ў баку ад усіх тых мерапрыемстваў, якія праводзяцца на Вілейшчыне і ў краіне. Агляды-конкурсы, дабрачынныя акцыі, спартыўна-масавыя і культурна-выхаваўчыя мерапрыемствы – ва ўсім гэтым мы прымаем актыўны ўдзел. З найбольш зараз актуаль­нага – акцыя “Міншчына. Прафсаюз. Адукацыя. 100 гадоў разам”, у якой мы ўдзельнічаем. Лічу, што галіновы прафсаюз застаецца моцным, дзейным, поўным рашучасці выконваць сваю самую галоўную місію – дастойна прадстаўляць і паслядоўна адстойваць інтарэсы шматтысячнай арміі людзей, чые жыцці і праца звязаны з важнейшай сацыяльнай сферай, якой закладваецца будучыня Беларусі.

Ірына БУДЗЬКО


ПРАЦЯГ ТЭМЫ

У гонар юбілейнай даты прафсаюза Вілейскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі быў закладзены дэндрарый, які размясціўся непадалёк ад дзяржаўнай установы адукацыі “Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. Чаму выбрана менавіта гэта месца? Невыпадкова. Менавіта тут у 1904 годзе была пабудавана царская гімназія. На працягу ўсяго часу існавання будынка ў ім размяшчаліся ўстановы адукацыі рознага тыпу.

У пасадцы дэндрарыя прынялі ўдзел старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апраніч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага райвыканкама Аляксандр Пуцэйка, старшыня Вілейскага райкама прафсаюза Святлана Валынец, члены прэзідыума.

У мерапрыемстве ўдзельнічала і старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Ніна Жвалеўская, якая пачынала сваю працоўную дзейнасць у гэтым будынку. Вельмі многа ўспамінаў звязана ў Ніны Сцяпанаўны з тым часам…

Гэта акцыя прайшла ў гонар работнікаў сістэмы адукацыі. Замацаваная знакавая таблічка ды пасаджаныя тут туі і дэкаратыўныя кустарнікі будуць нагадваць новым пакаленням пра гісторыю стварэння прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 146 queries