Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Вілейскім раёне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Штогод у трэцюю лістападаўскую нядзелю прафесійнае свята адзначаюць усе тыя, хто забяспечвае харчовую бяспеку нашай краіны – работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Усяго ў сельскай гас­падарцы Беларусі занятыя больш за 330 тысяч работнікаў, якія працуюць, каб накарміць краіну. У Вілейскім раёне гэта лічба перавышае 2 400 чалавек. Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – гэта свята ўсіх тых, хто апрацоўвае зямлю, даглядае за жывёлай, перапрацоўвае збожжа і малако, а таксама тых, хто працуе ў лабараторыях і ў іншых установах АПК.

– Не кожны чалавек здоль­ны працаваць на вёсцы, бо праца сельскіх працаўнікоў вельмі няпростая і цяжкая, – адзначыў у сваім віншаванні старшыня Вілейскага рай­выканкама Алег Бегунец падчас ўручэння грамат і падзяк рознага узроўню ў ААТ «Нарачанскія зоры». – Хочацца падзякаваць кож­нага з вас, бо, як вядома, – адзін работнік, што працуе на вёсцы, дае работу 7 работнікам ў горадзе. Вы сваім руплівым гаспадарскім стаўленнем да даручанай справы, адказнасцю ствараеце належныя ўмовы для развіцця аграпрамысловага комплексу не толькі нашага раёна, але і краіны. Адна з самых нялёгкіх прац вырошчваць хлеб, вырабляць мяса і малако, а вынікі гэтай працы знахо­дзяць месца на сталах нашых віляйчан і беларусаў. Наша сельская гаспадарка знаходзіцца на высокім ўзроўні. Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў нас у раёне вырасла на 118% за 9 месяцаў 2020 года. Нізкі паклон усім работнікам сельскай гаспадаркі і асабліва ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую і добрасумленную працу.

У гэтыя перадсвяточныя дні у кожнай гаспадарцы раёна і на кожным пераапрацоўчым прадпрыемстве пабывалі прадстаўнікі раённай адміністрацыі, каб уручыць заслужаныя ўзнагароды перадавікам вытворчасці. На жаль, у гэтым годзе вялікага свята ў Вілейскім Палацы культуры не адбылося, не дазваляе эпідэміялагічная сітуацыя.

У мінулы чацвер свае віншаванні работнікам вілейскага ўчастка Мала­дзечанскага малочнага камбіната адрасаваў пер­шы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анатоль Завацкі. Віншючы завадчан, Анатоль Міка­лаевіч адзначыў, што вілейскі ўчастак малочнага камбіната ўжо перасягнуў няпростую сітуацыю з аб’емамі вытворчасці. Зараз на заводзе вырабляюць масла, для чаго быў набыты новы апарат, а таксама тварог, казеін. Ужо выраблена пробная партыя новага сыру з белай цвіллю “Каламбэр”. Завод працягвае развівацца і асвойваць новыя лініі прадукцыі. Нездарма каля дзясятка работнікаў прадпрыемства атрымалі напярэдадні прафесійнага свята ўзнагароды раённага і абласнога ўзроўняў.

Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 191 queries