Сельскагаспадарчы год не заканчваецца ўборкай вырашчанага, работы ў гаспадарках ідуць звыклай чаргою. Цяпер галоўная задача – убраць без страт вырашчанае і, разам з тым, ужо сёння пакласці пачатак наступнаму ўраджаю. Вось і выходзяць на палі, дзе яшчэ нядаўна каласілася збажына, трактары, якія рыхтуюць глебу пад сяўбу новых культур. Ды і сама яна, сяўба, ужо пачалася – зямля прыняла першае насенне азімага рапсу…
Як паведамілі нам ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, гаспадаркамі Вілейшчыны запланавана засеяць азімым рапсам больш за 5000 гектараў. Першымі да сяўбы культуры прыступілі ААТ «Нарачанскія зоры», СУП «Першы Беларускі», філіял «Бубны» УП «Мінгаз», вось-вось прыступяць да гэтай справы ў ААТ «Чурлёны», «Новая Вілія»і іншыя. Усяго на 13 жніўня ў гаспадарках раёна пасеяна 125 гектараў азімага рапсу.
Ірына БУДЗЬКО
У раёне прыступілі да сяўбы азімага рапсу
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ