Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб арганізацыі бяспекі іх работы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб арганізацыі бяспекі іх работы. Аб гэтым ён заявіў 1 жніўня на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.

«Наталля Іванаўна, я вас папрашу як начальніка штаба ўжо нашай перадвыбарчай кампаніі абавязкова перагаварыць з губернатарамі. Удакладніце, якая, акрамя матэрыяльных сродкаў, патрэбна падтрымка. Асаблівую ўвагу папрашу звярнуць Вас, ды і Віктар Уладзіміравіч Шэйман у гэтым плане можа дапамагчы, – забеспячэнне бяспекі на выбарчых участках. Таму што мне ўсё часцей і часцей паступае інфармацыя аб тым, што не ўсюды ў нас спакойна хочуць правесці прэзідэнцкія выбары. А арганізаваць бяспеку на кожным участку – наш святы абавязак, – падкрэсліў беларускі лідар. – Вы бачыце, што робіцца навокал. Няхай пакрычаць, пашумяць. Празмернасцей быць не павінна. Не павінна быць так, што яны пачнуць нас крытыкаваць за тое, што мы выкарыстоўваем момант, каб недзе некага абмежаваць. Ёсць закон, згодна з ім павінна ісці перадвыбарная агітацыя і ўся работа».
Звяртаючыся да кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба аказаць усялякую падтрымку выбаркамам. «Я аб гэтым гаварыў яшчэ ў пачатку выбарчай кампаніі, не толькі Цэнтральнай выбарчай камісіі, але і ўдакладніць на месцах. Магчыма, людзі маюць патрэбу ў нейкай дапамозе. Трэба звязацца з губернатарамі», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
«Віктар Уладзіміравіч – адказваеце за матэрыяльную частку, Наталля Іванаўна – за арганізацыйную частку. Удакладніце ў Лідзіі Міхайлаўны Ярмошынай, кіраўніка Цэнтрвыбаркама, якая патрэбна падтрымка ёй і на месцах. Калі трэба, каб я падключыўся, тэрмінова мяне праінфармуйце», – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 179 queries