Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Віляйчанка стала ўдзельніцай моладзевага праекта “Цягнік #Беларусь. Моладзь. Натхненне”

“Цягнік #Беларусь. Моладзь. Натхненне” адправіцца ў падарожжа сёння, 18 ліпеня, у канцы дня. Моладзевы праект з такой назвай стартуе ў Віцебску ў гэтую суботу ў Дзень моладзі на ХХІХ фестывалі мастацтваў «Славянскі базар».

Як расказала нам Анастасія Чарняўская, першы сакратар раённага камітэта БРСМ, новы мола­дз­е­вы праект Міністэрства адукацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ажыццяўляецца пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама і накіраваны на больш дынамічнае развіццё моладзевай палітыкі ў рэгіёнах, а таксама правядзенне шэрагу мерапрыемстваў дзеля грамадска-патрыятычнага выхавання моладзі, захавання культурнай спадчыны, фарміравання пазітыўнага іміджу краіны ў мола­дзевым асяроддзі.

Хто яны, удзельнікі праекта? Гэта моладзевая каманда, у склад якой увайшлі каля 100 маладых людзей з розных куткоў нашай краіны – прадстаўнікі працоўных калектываў, ІТ- і блога­сферы, моладзевых грамадскіх і спартыўных аб’яднанняў, студэнты, валанцёры, парламентарыі. Усе яны – актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця, вядуць работу па захаванні памяці пра вайну, развіваюць сацыяльна-эканамічны, турыстычны і культурны патэнцыял сваіх мясцін. Мінскую вобласць прадстаўляюць дзесяць такіх маладых людзей, іх куратар – Дар’я Арловіч, галоўны спецыяліст Вілейскага РК ГА «БРСМ». З ёю будзем трымаць сувязь падчас гэтага падарожжа, маршрут якога абяцае быць цікавым.

Згодна праграме пасажыры незвычайнага чыгуначнага састава, аздобленага адпаведным чынам, на працягу сямі дзён наведаюць гарады Віцебск, Шклоў, Магілёў, Гомель, Пінск, Брэст, Гродна, Маладзечна, Мінск.

У раённых і абласных цэнтрах яны пазнаёмяцца са здабыткамі незалежнай Беларусі, сустрэнуцца з жывымі героямі Вялікай Айчыннай і ўспомняць імёны тых, хто ўжо пайшоў у вечнасць. Таксама маладыя і актыўныя прымуць удзел у адкрытых дыялогах, сустрэчах з кіраўнікамі арганізацый дзяржаўнага кіравання, дэпутатамі, лідарамі грамадскіх арганізацый.

Памятаючы пра 75-годдзе Вя­лі­кай перамогі, моладзь наведае мема­ры­яль­яныя комплексы «Буйнічскае поле», «Ола», «Вызваліцелям Пінска», «Брэсцкая крэпасць-герой», мемарыяльны комплекс у гонар вызваліцеляў Маладзечна і манумент Перамогі ў Мінску. Таксама хлопцы і дзяўчаты паўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі «#ТвориДобро!» у сацыяльна-педагагічным цэнтры Пінска, працоўнай акцыі на Алеі студатрадаўскага руху ў Брэсце, у лідарскіх трэнінгах, майстар-класах, музычна-патрыятычных і спартыўных мерапрыемствах. А фінішуе праект 25 ліпеня ў беларускай сталіцы.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота прадстаўлена Анастасіяй ЧАРНЯЎСКАЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 33 queries