Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Аграгарадок Куранец святкуе юбілей – 665 год

Недалёка ад Вілейкі знаходзіцца мястэчка Куранец. Сёння аграгарадок святкуе юбілей – 665 год. Багаты на славутасці і цікавосткі куточак нашай Радзімы.

Мястэчка Куранец насычана разнастайнымі легендамі, паданнямі і займальнымі фактамі гісторыі. Напрыклад, тут знаходзіцца адзіная ў Беларусі ніцая елка. Прывезена яна была мясцовым памешчыкам з пітомніку ў Варшаве. Вучоныя з Батанічнага саду спрабавалі размножыць дрэва, але ў іх нічога не атрымалася. Гэта сапраўдны цуд.

У аграгарадку ёсць царква і касцёл. Праваслаўны храм пабудаваны ў другой палове 19 стагоддзя, недзе да 1880 года, з цэглы. У савецкія часы царква была зачынена, але потым яе адрэстаўрыравалі, вярнулі ў жыццё. На сённяшні дзень Храм Раства Прысвятой Багародзіцы працуе як і калісь. А вось Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі пад час войнаў некалькі разоў гарэў і перабудоўваўся зноўку. Канчаткова храм быў знішчаны ў савецкі час: яго разабралі і на гэтым месцы пабудавалі калхозную кантору. Зараз касцёл аднавіўся і працуе.

Гістарычна склалася, што Куранец – габрэйскае мястэчка. Дакладна невядома, калі габрэі пасяліліся ў Куранцы, але яны трывала абгрунтаваліся тут: нараджалі дзяцей, працавалі, жаніліся, маліліся … З’явіўся тут на свет і вядомы мастак Леў Альпяровіч. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі захоўвае больш як 50 яго твораў, таксама працы знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, Адэскім мастацкім музеі і ў прыватных калекцыях. Пасля Вялікай Айчыннай вайны у мястэчку не засталося габрэяў, фашысты ўсіх знішчылі.

Сёння ў аграгарадку пражыве адзін са старэйшых у раёне ветэранаў Вялікай Айчыннай – Сямён Іосіфавіч Шуберцій. Пад час вайны ён быў фельчарам палковай санчасці, а пасля перамогі прыехаў у Куранец. У гэтым годзе яму споўнілася 102 гады.

Як гэта ні дзіўна, у мястэчку да гэтага часу адчуваецца «габрэйскі дух». Можа быць, ён жыве ў старых даваенных дамах або ў планіроўцы вуліц, а можа, само паветра захоўвае старажытную  габрэйскую гісторыю…

Кожны жыхар вёскі ведае легенду пра Гомсін камень. На ўскрайку Куранца ляжыць вялікі камень-валун, які, па паданню, раней быў хатай бязбожнага майстра-шаўца Гомсіна. На Вялікдзень, калі ўсе пайшлі ў царкву, ён працаваў, за што Бог і ператварыў хату шаўца ў вялікі камень. Калісьці, у савецкі часы яго хацелі прыбраць з поля, прыгналі трактары, пачалі рваць валун. Але нічога не атрымалася. Сёння Гомсін камень лічыцца самым вялікім валуном Вілейшчыны.

У аграгарадку Куранец яшчэ шмат чаго цікавага. Зараз тут працуе бібліятэка, дзіцячы садок, пошта, амбулаторыя, крамы, школа. Дарэчы, Куранецкая сярэдняя школа праз некалькі гадоў таксама будзе святкаваць юбілей – 160 год. Ёсць у мястэчку і прыродныя прыгажосці: возера, крынічка, рака Пела. Прыязжайце, і пабачыце самі!

1 жніўня запрашаем усіх на свята вёскі Куранец! Будзем рады бачыць усіх!

Ягор ЯРМОЛЕНКА/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 145 queries