Хтосьці з мудрых сказаў, што нам трэба цаніць жыццё і не губляць сілы духу, калі наступае цёмная яго паласа – за ёй абавязкова будзе светлая. Трэба толькі верыць у гэта і па-філасофску адносіцца да рэчаіснасці. Ад душы радуйцеся за сябе і за іншых, калі радасна; спакойна і разважліва ўспрымайце невясёлае, крыўднае… Памятайце, што ўсё праходзіць, добрае і дрэннае, а наша жыццё працягваецца.
Старшыня раённага таварыства дзяцей інвалідаў і маладых інвалідаў Людміла Святоха звярнулася ў газету з падзякай добрым людзям.
– Жыццё дзяцей нашага таварыства насычана цікавымі падзеямі, – расказала Людміла Іванаўна. – У маі мы пабывалі ў ДУ «ВТЦСАН» на канцэрце, прысвечаным Дню сям’і; былі запрошаны на канцэрт у Палац культуры, прымеркаваны да месячніка Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. А якім насычаным для нас быў Дзень абароны дзяцей! Мы пабывалі ў Мінску на фестывалі «Запалі сваю зорку». Весела правялі час у парку Горкага, наведалі Батанічны сад, заапарк, аранжарэю. Было так цудоўна! А яшчэ нашым дзеткам «Белдзяржцыркам» былі выдзелены бясплатныя білеты на цікавае прадстаўленне.
Ад імя дзяцей, маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў Людміла Святоха выказала шчырую падзяку ўсім тым, хто дапамагае дзецям з абмежаванымі магчымасцямі адчуваць сябе паўнапраўнымі членамі грамадства.
З вёскі Гедзевічы Касцяневіцкага сельсавета ў рэдакцыю патэлефанавала пенсіянерка Ганна Іосіфаўна Палудваранін.
– Ад імя ўсіх вяскоўцаў хачу падзякаваць старшыні нашага сельсавета Наталлі Шавялёвай, – сказала жанчына, – за яе чалавечныя адносіны да нас, пенсіянераў, за чуласць, спагаду, нераўнадушша. У нас столькі добрага зроблена па ініцыятыве Наталлі Леанідаўны! Што ж, прыемна заканчваць агляд пошты на гэтай добрай ноце.
Ірына БУДЗЬКО
…А жыццё працягваецца
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







