Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Тэрмінова патрабуюцца ідэі

Усім вядома: спачатку было слова. Слова, нараджэнне якому дала думка, ідэя. І для любога дзеяння, глабальнага ці звычайнага, трэба спачатку думаць, а ўжо потым ідэю можна ажыццяўляць.DSCN2911

Якой вы, нашы чытачы, бачыце Вілейку праз пяць-дзесяць-дваццаць гадоў? Перакананы ў тым, што амаль кожны з вас пажадае, каб наш горад быў прыгожым, утульным, карацей, самым лепшым, і ў якім бы хацелася жыць. Каб дзеці вярталіся пасля вучобы, каб мужыкі не з’язджалі на заробкі, каб можна было спакойна прайсці па начных вуліцах і, адкрываючы форткі, адчуваць свежае паветра, а не смурод. Каб дарогі без ямін, каб была праца, каб адчувалася будучае…

Хто можа быць аўтарам праекта: фізічныя і юрыдычныя асобы, некамерцыйныя арганізацыя, грамадскія аб’яднанні і фонды, установы адукацыі любога ўзроўню.

DSCN2962Якога накірунку павінны быць ідэі: у якасці прыярытэтных будуць разгледжаны такія, як устойлівае развіццё тэрыторый, адукацыя, паляпшэнне турысцкай інфраструктуры ўздоўж «Зялёных маршрутаў», стварэнне экамузеяў.
Колькі сродкаў выдзяляецца пад праект: максімальны памер – 8 тысяч долараў ЗША.
Апошні тэрмін прыёму праектаў: 31 студзеня 2010 года.
Анатоль ЗАНКАВІЧ

______________________________________________________

Гэтыя праекты былі прадстаўлены раней і ўжо дзейнічаюць:

  • Жыхары пасёлка Тураў, што на Гомельшчыне, у 2000 годзе распрацавалі «Павестку на 21 стагоддзе». Дзякуючы ёй, у памяшканні пасялковага Савета быў створаны Інфармацыйны Цэнтр. Ініцыятыўная група лабіравала прыняцце рашэння аб будаўніцтве станцыі абезжалезвання вады, якую узвялі ў 2001 годзе. У 2004 годзе ў Тураве прайшоў Дзень беларускага пісьменства.
  • У Наваполацкай школе №12 супрацоўнікі стварылі аб’яднанне «ЭКоН», якое пачало займацца ўстойлівым развіццём. У 2002 годзе ў школьнай праграме быў уведзены адпаведны спецыяльны курс. Сёння ў школе працуюць дзве спартыўныя і спецыялізаваная трэнажорная залы. Пяць гадоў таму на тэрыторыі школы быў створаны «Беларускі куток», дзе адпачываюць жыхары суседняга мікрараёну. Статут школы ў горадзе стаў вельмі вялікім.
  • Дзісненскі край. У самым малым горадзе ў Беларусі (2 400 жыхароў) «Мясцовай павесткай-21» пачалі займацца чатыры гады таму. Сёння гэты рэгіён стаў сапраўднай Меккай для турыстаў-іншаземцаў. Менавіта тут створаны адзін з першых у краіне Цэнтр устойлівага развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва. У рэгіёна ёсць свой брэнд – «Блакітныя каралі». У горад прыйшлі шматлікія інвестыцыі – адчыняюцца новыя магазіны, павялічылася колькасць прадпрымальнікаў, пачалася рэстаўрацыя старажытныя пабудовы.
  • Вёска Камарова Мядзельскага раёна. Тут быў рэалізаваны праект «Энергетычная тэхніка ў прафтэхвучылішчы», дзякуючы якой была рэканструявана сістэма ацяплення. У снежні 2004 года ў Камарове адчыніўся першы ў Беларусі Цэнтр развіцця сялянскага прадпрымальніцтва, які аказвае кансультацыі і юрыдычную дапамогу. Тры гады таму тут адбылася выстава-ярмарка народных рамёстваў. Таксама развіваецца экалагічна чыстая сельская гаспадарка і мясцовыя фермеры аб’ядналіся ў «Клуб узаемнай дапамогі».
  • Вёска Мосар Глыбоцкага раёна (на здымку). Дзякуючы актыўнасці мясцовага святара Юозаса Булькі, тут створаны унікальны ландшафтны парк, які завецца Беларускім Версалем. Сёння ў Мосары дзейнічаюць дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, тэнісны корт і більярд. Праводзяцца музыкальныя заняткі з дзецьмі. Асаблівай адметнасцю Мосара стала барацьба з п’янствам. Мосар – прыклад удзелу рэлігійных арганізацый у працы па Мясцовых павестках. Сёння развіццю вёскі могуць пазайздросціць некаторыя гарады Беларусі.

Куды можна прадставіць свае праекты і ідэі: 5-57-47 (старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўген Ігнатовіч), 8-029-335-57-08 (вядучы спецыяліст па рабоце з грамадскасцю Ларыса Якавюк), 5-48-01 (рэдакцыя газеты «Шлях перамогі»).
Таксама свае прапановы вы можаце пакінуць на сайце «ШП» peramoga.by

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries