Такім стаў дваццаць чацвёрты дзень мая далёкага 1984 года для сям’і Каляда з вёскі Ляскі, што на Іжаншчыне.
У гэтыя апошнія дні мая, калі наваколле цешыць вока асаблівым хараством і ў школах гучаць апошнія званкі, Марфа Мікалаеўна Каляда, мама воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Каляды, якога памятаюць і будуць памятаць на Вілейшчыне, зноў і зноў вяртаецца ў думках у той час, калі яе сын быў жывы, побач з ёй. Трыццаць шэсць гадоў мінула з таго страшнага дня – 24 мая 1984 года, калі Мікалая не стала, а няма таго дня, каб мама не ўспомніла яго, не звярнулася да сыночка ў думках. Кажуць, боль праходзіць з гадамі, прытупляецца і крыху заціхае. Ды толькі не боль маці, якая страціла самае дарагое – дзіця… Што дапамагала Марфе Мікалаеўне вытрымаць удар лёсу і жыць далей? Блізкія, якім яна патрэбна; нераўнадушныя людзі, падтрымку якіх адчувае; воіны-інтэрнацыяналісты, што кожны год прыязджаюць на сынаву магілу, дапамагаюць ёй… А яшчэ – вершы настаўніцы Ніны Львоўны Касяк, якія для мамы героя сталі сапраўдным выратаваннем. У іх – усе яе перажыванні, яе боль…
Родная мать сына-солдата
Тридцать шесть лет со службы ждёт,
Война в Афгане виновата,
Что он так долго к ней идёт.
Не верит мать, что не вернётся
Её сын к ней, не прилетит,
К её щеке не прикоснётся,
В окошко ей не постучит.
Ей писем больше не напишет
И никогда не позвонит…
В сырой земле лежит, не дышит,
Сном непробудным давно спит…
Тридцать шесть лет одной тропою
На встречу с сыном мать идёт…
Облившись горькою слезою,
Домой от кладбища бредёт.
У лёсах Марыі Мікалаеўны і Ніны Львоўны ёсць агульнае. Абедзве – са шматдзетных сялянскіх сем’яў, з маленства зведалі нямала цяжкасцей і выпрабаванняў. Звязвае іх і тое, што ў жыцці выпала перажыць самае страшнае для кожнай жанчыны-маці – страціць дзіця і жыць з незагойнай душэўнай ранай, якая ніколі не забудзецца.
– Я прыпамінаю апошні званок у Іжанскай школе, які празвінеў таксама 24 мая, але сорак гадоў таму назад, – прыгадала Ніна Львоўна. – Тады сярод выпускнікоў восьмага класа стаяў на лінейцы і Коля Каляда. Ён таксама развітваўся са школай. Звычайны, і разам з тым, незвычайны ён быў хлопец. Я не была яго класным кіраўніком, проста выкладала ў іх хімію. Запомніўся Коля не сваёй вучобай, бо быў сераднячком, а сваімі характарам, працавітасцю, не па гадах гаспадарлівасцю. Ён вельмі добра ведаў лес і арыентаваўся ў ім лепш за ўсіх, любіў усё жывое. Незадоўга да адыходу у армію недзе знайшоў і прынёс дамоў сляпую качачку, якую з любоўю выходжваў. Калі адыходзіў на службу, яна ўсё бегла і бегла за ім…
Кожны год (за выключэннем хіба што тых, калі ў майскія дні знаходзілася ў бальніцы) Ніна Львоўна бывае на сустрэчах воінаў-інтэрнацыяналістаў з маці Мікалая Каляды ля яго магілы. Вось і сёлета традыцыя не парушылася – сустрэча-памяць адбылася. І зноў былі размовы, успаміны, словы суцяшэння, слёзы… Як і год, дзесяць, дваццаць, трыццаць гадоў таму… Мікалая памятаюць, ім ганарацца і заўсёды будуць ведаць пра гэтага звычайнага хлопца з невялічкай вёсачкі Ляскі на Іжаншчыне, які гераічна загінуў 24 мая 1984 года на далёкай чужой зямлі. Пра гэта расказвае мемарыяльная дошка, якая размяшчаецца пры ўваходзе ў школу, дзе Мікалай вучыўся; у гонар яго высаджана ля школы алея (на здымку – у час яе адкрыцця)… І жыве яго матуля, якая, нягледзячы на час, верыць, любіць, спадзяецца і… чакае. Гэта пра такіх, як яна, мам напісала свае радкі Ніна Львоўна Касяк:
Только друг сердечный,
Лишь родная мать
Может помнить вечно
И до смерти ждать.
Ірына БУДЗЬКО/Фота з архіва рэдакцыі