Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

«Дзякуй за тое, што зрабілі крок насустрач», — Аляксандр Раткевіч аб пчолах і аграхімікатах

Аляксандр Раткевіч з вёскі Сакалоўка, які нядаўна звяртаўся ў рэдакцыю з пытаннем гібелі пчол на яго пчальніку, папрасіў выказаць словы падзякі за разуменне праблемы з боку мясцовага сельсавета, агранома «Новай Віліі» і старшыні Вілейскага райвыканкама Алега Бегунца.

– Гэта велізарны крок насустрач пчалярам Вілейшчыны, захавання прыроды і выканання заканадаўства. Пасля публікацыі мне патэлефанаваў старшыня Хаценчыцкага сельвыканкама і паведаміла аб бліжэйшай апрацоўцы палёў. Затым патэлефанавала аграном гаспадаркі «Новая Вілія», патлумачыўшы, што надалей апрацоўка іх пасеваў будзе праводзіцца альбо самай раніцай, альбо ўвечары, калі пчолы ўжо не лятаюць. Гэта вельмі прыемна, што мы знаходзім агульную мову.

Аляксандр Раткевіч датэлефанаваўся і на прамую лінію, якая праводзілася старшынёй Вілейскага райвыканкама Алегам Бегунцом і падзякаваў яму за тое, што ўсе парушэнні ў адносінах да пчаляроў практычна зніклі.

– Мне цяпер паведамляюць пра чарговую апрацоўку палёў, ды і працуе тэхніка цяпер толькі ў вячэрні час. Спадзяюся, што і кожнае сельгаспрадпрыемства будзе прытрымлівацца нормаў заканадаўства ў частцы апрацоўкі аграхімікатамі палёў. Бо гэта агульная справа захавання нашага прыроднага багацця.

Паводле інфармацыі многіх пчаляроў раёна, практычна ўсіх папярэджваюць аб тым, калі будзе праводзіцца  апрацоўка палёў і гэта добры прыклад наладжанага ўзаемапаразумення паміж  дзяржструктурамі і насельніцтвам.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 22 queries