Быць юным выратавальнікам-пажарным – гэта крута! Так кажуць члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Бо БМГАВП – гэта не проста арганізацыя, гэта вялікая сям’я, якая аб’ядноўвае падлеткаў па ўсёй краіне.
Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных з’яўляецца адной з прэстыжных кірункаў маладзёжнай дзейнасці. На сённяшні дзень яна ўключае ў сябе мноства людзей з падобнымі інтарэсамі і з’яўляецца адной вялікай сям’ёй.
Вілейскае аддзяленне Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных аб’ядноўвае больш чым 958 ХЛОПЧЫКАЎ І ДЗЯЎЧЫНАК.
Штогод склад нашага клуба абнаўляецца і вельмі прыемна, што малодшыя займаюцца нараўне са старэйшымі. У клуб прыходзяць таленавітыя і цікавыя хлопцы і дзяўчынкі, якія цікавяцца прафесіяй выратавальніка і ўсё, што з ёй звязана. Наведваючы клуб юных выратавальнікаў-пажарных, яны займаюцца не толькі творчай і спартыўнай дзейнасцю, але удзельнічаюць ў акцыях і вывучаюць асновы бяспекі жыццядзейнасці, медыцыну, займаюцца страявой падрыхтоўкай.
У 2017 годзе на базе ДУА « Вілейкай гiмназii №2 » быў створаны раённы цэнтр бяспекі, дзе падлеткі раёна могуць вывучаць асновы бяспекі жыццядзейнасці ў новым фармаце. Наш цэнтр бяспекі пратягвае развiццё i абнаўленне, ужо выдзелена i другое памяшканне.
Праца з моладдзю па пытаннях навучання АБЖ наладжана: у першасных аддзяленнях БМГАВП пастаянна праводзяцца розныя мерапрыемствы, падчас якіх юныя выратавальнікі-пажарныя навучаюць сваіх аднагодкаў правілам бяспекі.
З пачатку 2020 года юныя выратавальнікі ўжо паспелі паўдзельнічаць у абласным аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей», а таксама ў абласным конкурсе «Школа бяспекі-2020». Хлапчыкі і дзяўчынкі зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку.
На сённяшні дзень актывісты рыхтуюцца да новых выпрабаванняў!
Вілейскі РАНС