Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Рэспубліканскі суботнік прайшоў на Вілейшчыне

Па традыцыі ў веснавы перыяд кожны раён нашай краіны пачынае наводзіць парадак: добраўпарадкоўваюцца гарады і пасёлкі, прыводзяцца ў належны выгляд працоўныя месцы і прылеглыя тэрыторыі, да ладу даводзяцца аб’екты, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Такая работа праводзіцца і на Вілейшчыне. У рамках месячніку па навядзенні парадку і добраўпарадкаванню тэрыторый дадзеная работа вядзецца ва ўсіх сельсаветах раёна і на тэрыторыі горада. За гэты перыяд добраўпарадкаваны мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, рыхтуюцца да сезону і дзіцячы аздараўленчы лагер, праводзіцца азеляненне населеных пунктаў і навядзенне парадку на прылеглых да лясных масіваў тэрыторыях.

Так, у суботу, 25 красавіка, работнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама на чале са старшынёй Алегам Бегунцом, старшынёй Савета дэпутатаў Аленай Чабатар і пры ўдзеле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыны Супрановіч правялі суботнік у Ніжнім парку горада на беразе Віліі.

Працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна, у тым ліку і сельгаспрадпрыемствы, а асабліва работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выканкамаў сельскіх Саветаў дэпутатаў, старасты населеных пунктаў па ўсім раёне таксама добраўпарадкоўвалі свае тэрыторыі. Па інфармацыі Вілейскага райвыканкама, на 30 красавіка ў рэспубліканскім суботніку прыняло ўдзел 8 655 віляйчан і пералічана сродкаў у памеры 39,5 тыс. беларускіх рублёў.

Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 28 queries