У Шылавіцкім садку дзеці каторы раз сталі ўдзельнікамі святкавання Масленіцы.
Праграма свята была распрацавана ў мэтах духоўна-маральнага выхавання, далучэння дзяцей да традыцый беларускай культуры, выхавання ў іх пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін.
Увесь тыдзень дзеці рыхтаваліся да гэтай падзеі і чакалі яе з нецярплівасцю. На занятках яны даведаліся, як раней ў Беларусі адзначалі гэта свята, што азначае і адкуль бярэ пачатак гэты звычай.
На свяце дзецi правялі Зіму, развітаўшыся з ёй да наступнага года, і з радасцю сустрэлі Вясну. Падчас забавы нашы выхаванцы ад душы весяліліся: вадзілі карагод разам з казачнымі героямі вакол Масленіцы, танцавалi, гулялі ў гульні. У заключэнне выхаванцы разам з гасцямі з задавальненнем елі смачныя бліны і прысмакі, запіваючы іх гарачай гарбатай.
Алена СІЛЬВАНОВІЧ, выхавацель