Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Кожнаму нагадаем аб бяспецы!

14 лютага адбыліся прафілактычныя сустрэчы кіраўнікоў Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з працоўнымі калектывамі і жыхарамі раёна.

Начальнік аддзела Аляксандр Яхімовіч правёў сустрэчу з жыхарамі вёскі Хаценчыцы Хаценчыскага сельскага Савета, першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж пагутарыў з працоўным калектывам крамы Еўраопт, намеснік начальніка аддзела Яўген Шалуха пагутарыў з работнікамі кінатэатра «Мір», а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі сустрэўся з жыхарамi якія пражываюць у вёскі Несцеркі Крывасельскага сельскага Савета. У дадзеных гутарках спецыялісты агучылі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі ад іх людзей у Рэспубліцы і вобласці, нагадалі асноўныя патрабаванні па забеспячэнні бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце і на працоўных месцах.

Не засталося без увагі і пытанне недапушчэння курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення. Кіраўнікі райаддзела падрабязна расказалі і растлумачылі правілы эксплуатацыі газавага абсталявання і электрабытавых прыбораў, пячнога ацяплення. Работнікі РАНС завастрылі ўвагу прысутных на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і неабходнасці прывіцця ім навыкаў бяспечных паводзін.

І ў завяршэнні мерапрыемстваў ўсім прысутным была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя на супрацьпажарную тэматыку.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries