Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

На сустрэчах аб бяспецы…

6 лютага ў Вілейскім раёне працягнулася прафілактычная праца жыхарамі раёна, па ўзнікненні пажараў і гібелі людзей на іх. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхімовіч сустрэўся з жыхарамі вёскі Іжа Іжскага сельскага Савета і вёскі Любань Любанскага сельскага Савета, першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж пагутарыў з працоўным калектывам Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, намеснік начальніка аддзела Яўген Шалуха выступіў перад работнікамі ААТ «Вілейскі камбікормавы завод», а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі правёў сустрэчу з жыхарамі вёскі Чыжэвічы Крывасельскага сельскага Савета.

Работнікі МНС пры правядзенні сустрэч давялі інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці, раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Спецыялісты правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

— З паніжэннем тэмпературы паветра, усе ў каго ёсць пячное ацяпленне, вымушаныя тапіць печы, каб у доме было цёпла і ўтульна, — распавядалі кіраўнікі райаддзела, — а невыкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі можа стаць прычынай пажару і гібелі людзей, таму трэба прывесці свае печы ў належны стан, а таксама пра гэта нагадаць сваім родным і блізкім. Работнікі РАНС расказалі аб зручным мабільным дадатку «МНС Беларусі дапамогу побач» і прадэманстравалі працаздольнасць аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка.

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 26 queries