Звыш за 1500 жыхароў Вілейшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны атрымалі такое, як сведчыць архіўны здымак, «назначэньне на работу» для далейшай адпраўкі ў Нямеччыну. Будучы лёс людзей вызначаў невялічкі лісток паперы… Было яшчэ і так: фашысты ладзілі аблавы, каго схапілі – той і ехаў працаваць.
– Як правіла, людзей зганялі да бліжэйшай чыгуначнай станцыі (звычайна Вілейка) і грузілі ў чыгуначныя вагоны. Саставы везлі іх у невядомасць, на прымусовыя работы, а простымі словамі – у рабства, – расказаў пракурор Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі.
На днях увесь свет успамінаў вязняў фашысцкіх канцлагераў, многія з якіх не вярнуліся з чужых краёў на радзіму. Тыя ж, каму лёсам наканавана было вярнуцца, пра горкую праўду вайны і сёння расказваюць нашчадкам.
Таццяна ШАРШНЁВА
Падчас Вялікай Айчыннай вайны такі невялікі лісток вызначаў лёсы мноства беларусаў.
Фота прадастаўлена пракуратурай Вілейскага раёна