У горадзе свята «Масленіца» пройдзе ў нядзелю, 2 сакавіка. Яно адбудзецца ў ніжнім парку. На святочна ўпрыгожанай сцэне разгорнецца цікавая канцэртная праграма. Будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, гандлёвыя рады. Жадаючыя змогуць паласавацца смачнымі блінамі, шашлыкамі, гарачымі напоямі. Будзе весела і цікава! Дарагія віляйчане, давайце разам адсвяткуем Масленіцу! Пачатак а 12 гадзіне.
***
У першы дзень вясны ў аграгарадку Куранец пройдзе раённае свята «Масленічныя найгрышы». «Добрыя людзі, спяшайце за намі! Сёння прыбудзе чарга за блінамі!» Гэтымі словамі арганізатары свята запрашаюць усіх у прыгожы (а ён прыгожы ўжо тым, што вясновы!) дзень на свята. Тут будзе шмат цікавага! Пачатак а 12 гадзіне.